Лукашэнка і Шчоткіна гаварылі пра пенсіі, пра своечасовасць выплаты заробкаў

Лукашэнка і Шчоткіна гаварылі пра пенсіі, пра своечасовасць выплаты заробкаў

У аўторак, 2 жніўня, Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяну Шчоткіну. Гаворка ішла пра сацыяльную падтрымку і яе ўдасканаленне. Лукашэнку цікавіла, як растуць пенсіі, які стан фонду сацыяльнай абароны, узровень беспрацоўя і колькасць вакансій.

Вось што распавяла ў каментары тэлеканалу АНТ Марыяна Шчоткіна: "Разглядаліся асобныя пытанні, вядома, у частцы занятасці насельніцтва. Гэта ўзровень беспрацоўя, колькасць вакансій, як ідзе перанавучанне. Трэба сказаць, што сёння практычна шэсьць тысяч чалавек выкарыстоўвалі сваё права. Пытанні дэмаграфічнай сітуацыі. За першае паўгоддзе на 1718 дзетак нарадзілася больш, усе дапамогі выплачваюцца ў поўным аб'ёме. Калі раптам у наймальніка — я маю на ўвазе перш за ўсё невялікія арганізацыі — няма сродкаў на выплату дапамог, то ён павінен проста своечасова іх запытваць у фондзе сацыяльнай абароны, гэтыя сродкі адразу ж выдзяляюцца. Гаварылі пра своечасовасць выплаты заработнай платы па канкрэтных прадпрыемствах".

На сустрэчы разглядаўся праект указа кіраўніка дзяржавы "Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый вайскоўцаў". Лукашэнка запатрабаваў, каб у пытаннях сацыяльнай падтрымкі міністэрства працы дзейнічала "акуратна", каб "зноў не разбалансавалі сістэму" і кагосьці не пакрыўдзілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі