Лукашэнка: Калі беларусы заробяць 1000 рублёў, няхай шумяць, ходзяць, крычаць

Лукашэнка: Калі беларусы заробяць 1000 рублёў, няхай шумяць, ходзяць, крычаць

11 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведвае Рэчыцкі раён, дзе знаёміцца з сітуацыяй у сельскай гаспадарцы і прамысловасці (у прыватнасці, у дрэваапрацоўцы). Ён заявіў пра неабходнасць ашчадна адносіцца да паліва ў пасяўную кампанію, спыніць крадзяжы. Таксама Лукашэнка сказаў, што 2017 год — вырашальны для ўлады, бо такую сітуацыю ў наступным годзе “людзі не будуць цярпець”.

Лукашэнка: “Калі шчыра гаварыць, мы проста прыперты да сценкі. Нечым будзе тлумачыць. Тую зарплату ў 1000 рублёў, якая вызначана, у нас выхаду проста іншага няма. Калі мы яе дапаможам людзям зарабіць, тады ўсё! Тады няхай шумяць, ходзяць, крычаць. Тады яны павінны варушыцца. Але гэты мінімум мы павінны дапамагчы зарабіць”.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу, каб да канца года беларусы мелі заробак у памеры 500 долараў (апошнім часам гаворка ідзе ўжо пра 1000 рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі