Лукашэнка: Канфлікты каля нашых межаў, але іх яны не павінны перайсці
Кіраўнік дзяржавы 5 лютага сустрэўся з кіруючым складам органаў унутраных спраў.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што войны і канфлікты, якія адбываюцца ўжо каля нашых межаў, не павінны перайсці мяжу Беларусі. 5 лютага кіраўнік дзяржавы сустрэўся з кіруючым складам органаў унутраных спраў. Ён гаварыў пра адносіны Беларусі з Захадам, якія пачалі наладжвацца апошнім часам, пра неабходнасць узмацнення барацьбы са злачыннасцю, асабліва ў сельскай мясцовасці. Лукашэнка запатрабаваў узмацніць прафілактычную дзейнасць, каб не дапускаць супрацьпраўных дзеянняў "асобных моладзевых аб'яднанняў".
Лукашэнка гаварыў пра актывізацыю ў Беларусі футбольных фанатаў
Кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове прыгадаў і сітуацыю ва Украіне. Ён адзначыў, што сучасны свет імкліва мяняецца і становіцца менш бяспечным для людзей, а ў некаторых дзяржавах ідуць грамадзянскія войны і міжнацыянальныя канфлікты. "І гэтыя з'явы ўжо ўшчыльную падышлі да нашых межаў", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Лукашэнка заявіў, што ўсе гэтыя негатыўныя з'явы не павінны патрапіць у нашу краіну, а людзі павінны адчуваць, што яны абароненыя. Праваахоўныя органы павінны "забяспечыць правапарадак і сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу, росту злачыннасці і любой дэстабілізацыі сітуацыі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: Нам выказваюць падзяку і Украіна, і Расія, і Захад
Фота: ria.ru