Лукашэнка: Кошты на арэнднае жытло не будуць захмарнымі (відэа)

У панядзелак ён прымаў з дакладам аб парадку прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання ў жылым комплексе "Магістр" віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна, міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя Шорца і старшыню Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцьку. 

Як паведамляе БелаПАН, Лукашэнка нагадаў, што гэты жылы комплекс будавалі для прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, асабліва моладзі. "Мы дамовіліся, што гэта будзе арэнднае жыллё. Яно не будзе танным для наймальніка, але яно і не будзе мець захмарны кошт, які сёння плацяць маладыя сем'і, здымаючы прыватную кватэру. Арэнднае жыллё павінна быць значна танней", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён дадаў, што канкрэтны кошт павінен быць канчаткова вызначаны на ўзроўні ўрада і Мінгарвыканкама. 

Таксама Лукашэнка заявіў, што пры фармаванні чэргаў і размеркаванні жылля трэба трымацца сумленнасці і справядлівасці. Кіраўнік Беларусі перасцярог, каб чыноўнікі не вылучалі арэндныя кватэры сваякам ці нейкім блізкім: "Гэта вельмі актыўная частка насельніцтва — творчая і навуковая інтэлігенцыя, — і маўчаць яны не будуць. Яны мяне імгненна праінфармуюць аб тым, што дзесьці штосьці несправядліва вырашана". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі