Лукашэнка: Моладзь хоча напоўніць кішэні "зялёнай капустай" (відэа)

Аляксандр Лукашэнка перасцярог моладзь ад ілюзій пра магчымасць хуткага поспеху ў бізнэсе. Таксама ён гаварыў пра змену матываў у сучасных выпускнікоў школаў, якія ўплываюць на выбар імі жыццёвага шляху.



"Раней, напрыклад, для выпускніка быў важны і прэстыжны сам факт паступлення ў ВНУ, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — А цяпер прагматычная моладзь імкнецца выбіраць спецыяльнасці, якія ў будучым дадуць добры заробак. Акрамя вучобы, у яе з'явіліся і іншыя прывабныя варыянты жыццеўладкавання, напрыклад, прадпрымальніцтва".


 

Кіраўнік дзяржавы перасцярог маладых людзей, што ўсе не могуць стаць паспяховымі бізнэсменамі: "Нават калі не бізнесмен, то растапырвае пальцы веерам, у яго павінны быць набіты "зялёнай капустай" кішэні і яшчэ недзе быць рахунку, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Далёка не кожны малады чалавек можа быць паспяховым прадпрымальнікам і бізнэсмэнам. Гэта вельмі цяжкая праца".



Нагадаем, сёння Лукашэнка таксама выказаўся на тэму карупцыі ды адзначыў, што "толькі ідыёт пасля падзей ва Украіне не зробіць высноваў".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі