Лукашэнка можа бліжэйшымі днямі сустрэцца ў Кітаі з прэзідэнтам Манголіі

Лукашэнка можа бліжэйшымі днямі сустрэцца ў Кітаі з прэзідэнтам Манголіі

Бліжэйшымі днямі ў кітайскім Цындао можа адбыцца сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Манголіі Аляксандра Лукашэнкі і Халтмаагійн Батулгі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на міністра замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатара, які наведвае нашу краіну. У Мінску ў яго адбылася сустрэча з беларускім калегам Уладзімірам Макеем

Сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў можа прайсці падчас саміту Шанхайскай арганізацыі партнёрства (ШАС). На сустрэчы, па словах Макея, плануецца абмеркаваць развіццё палітычнага дыялогу, а таксама гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, Лукашэнка і Батулгі могуць закрануць і тэмы гуманітарнай супрацы. Цяпер у Беларусі навучаюцца толькі пяць студэнтаў з Манголіі, што, па словах Макея, вельмі мала. 

Кіраўнік мангольскай дыпламатыі паведаміў, што яго краіна цікавіцца беларускай сельскагаспадарчай тэхнікай. Цогбаатар дадаў, што савецкі перыяд беларуска-мангольскіх сувязяў — гэта добры капітал супрацоўніцтва, які неабходна эфектыўна выкарыстоўваць. Па яго словах, у Манголіі добра ведаюць беларускую прадукцыю і цэняць за высокую якасць. Манголія зацікаўленая ў пашырэнні экспарту прадукцыі беларускага машынабудавання, а таксама мноства іншых тавараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі