Лукашэнка: "Мы нікому не закрываем рот, але крок налева, крок направа..."

Лукашэнка: "Мы нікому не закрываем рот, але крок налева, крок направа..."

У чацвер, 23 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях забеспячэння грамадскай бяспекі. Ён заявіў важнасць захавання ў нашай краіне міру і спакойнага жыцця ды падкрэсліў, што ўлада "нічога і нікога" не баіцца.

На нарадзе была абмеркаваная сітуацыя ў Беларусі. Як вядома, па краіне прайшлі вулічныя акцыі супраць дэкрэта № 3, 25 сакавіка ў Мінску мусіць прайсці акцыя на Дзень Волі. "Сілавікі" праводзяць затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху, а ў апошнія дні — сябраў арганізацыі "Белы легіён".

"Мяне вельмі турбуе тая інфармацыя, якую я атрымліваю, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Гэта не той аб'ём, які мы даем у СМІ (ужо каб не запалохваць, мізер даем)... Нікога, падкрэсліваю, не запалохваючы, не палохаючы, будзем дзейнічаць выключна паводле закона".  

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што няпраўда, што ўлада пачынае кагосьці запалохваць "напярэдадні некаторых непажаданых падзеяў". "Мы нікому не закрываем рот, але крок налева, крок направа ад закона будзе самым жорсткім чынам спыняцца", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён у чарговы раз падкрэсліў, што калі не будзе захаваны ў краіне існуючы парадак, "заўтра будзе так, як у нашых суседзяў". Лукашэнка прызнае, што ёсць у грамадстве "мізер" людзей, якія хочуць дэстабілізацыі сітуацыі. "Мы, нікога не запалохваючы, заклічам іх да парадку", — сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка: "Мы нікому не закрываем рот, але крок налева, крок направа..."
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі