Лукашэнка на каленях цалаваў дзяржаўны сцяг, а Домрачава прысягала (відэа)
У Мінску ўвечары ў аўторак, 2 ліпеня, урачыста адкрылі плошчу Дзяржаўнага сцяга.
Яна знаходзіцца на перакрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай.
Чырвона-зялёны сцяг памерам 14 на 7 метраў быў урачыста ўзняты на 70-метровы флагшток, усталяваны ў цэнтры пляцоўкі. Перад гэтым апусціўся на калена і пацалаваў сцяг Аляксандр Лукашэнка. А пасля прагучаў гімн, артылерыйскі салют, у неба выпусцілі 10 тысяч паветраных шароў чырвона-зялёных колераў.
Была заснаваная новая традыцыя — складанне прысягі вернасці Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь. Аднымі з першых гэта зрабілі біятланістка Дар'я Домрачава і гімнастка Дар'я Якутовіч.
Нагадаем, адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцяга адбылося напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 3 ліпеня.
Лукашэнка патлумачыў, што азначаюць колеры на дзяржаўным сцягу (відэа)