Лукашэнка нагадаў Юшчанку пра план "калідора" ад Чорнага мора да Балтыкі

У Чарнігаве сёння праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі.
Кіраўнік нашай краіны адзначыў, што да цяперашняга часу "накапіўся шэраг пытанняў, якія мы не маглі вырашыць раней, а сёння, я думаю, у стане іх вырашыць". У прыватнасці, Лукашэнка нагадаў аб прапанове прэзідэнта Ўкраіны стварыць "калідор" Чорнае мора - Балтыйскае мора. "Мы гатовыя працаваць з вамі і з краінамі Балтыі па гэтым кірунку", - заявіў кіраўнік Беларусі.

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка пазней патлумачыў журналістам, што на перамовах абмяркоўваўся магчымы транзіт украінскай электраэнергіі па тэрыторыі Беларусі ў краіны Балтыі. А праект нафтаправоду Адэса-Броды не абмяркоўваўся.

Таксама Аляксандр Лукашэнка запрасіў Віктара Юшчанку наведаць з візітам Беларусь, інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі