Лукашэнка назваў ідыётамі экспертаў, якія гавораць пра дэвальвацыю (відэа)

Як перадае БЕЛТА, журналісты папрасілі Аляксандра Лукашэнку пракаментаваць меркаванне экспертаў пра тое, што задачы па мадэрнізацыі могуць быць рэалізаваныя толькі за кошт дэвальвацыі.

У адказ Лукашэнка назваў ідыётамі тых, хто гаворыць пра дэвальвацыю: "Гэта для мяне наогул навіна, што нейкія ідыёты ў краіне, так званая экспертная супольнасць, кажуць пра дэвальвацыю нацыянальнай валюты ў імя нейкай мадэрнізацыі. Мадэрнізацыя такім коштам нам не патрэбна".

Пры гэтым Лукашэнка спаслаўся на інфармацыю Нацбанка, што ў апошні час у валютнай сферы ідуць пазітыўныя працэсы. Насельніцтва і юрыдычныя асобы сталі менш купляць валюты, а Нацыянальны банк наадварот больш скупляе, чым прадае.

Нагадаем, што ўчора стала вядома пра даклад міністра эканомікі Мікалая Снапкова на паседжанні прэзідыума Саўміна. Міністр папярэдзіў, што планы па мадэрнізацыі пагражаюць пагоршыць плацежны баланс краіны. А кампенсаваць гэта можна або за кошт зніжэння золатавалютных рэзерваў, або за кошт дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі