Лукашэнка назваў заходніх палітыкаў “злымі і непрыстойнымі” людзьмі

“Пляваць я хацеў на ўсе іх каментары. Гэта злыя і непрыстойныя людзі”, — заявіў Лукашэнка, выказванні якога перадалі айчынныя тэлеканалы.

На думку беларускага лідэра, з заходнімі палітыкамі нельга размаўляць ці адбудоўваць нейкія адносіны. Ён таксама назваў еўрапейскіх палітыкаў “прайдзісветамі, якія падзялілі ў свой час грошы разам з нашымі, сотні мільёнаў, і гэтыя грошы пайшлі прахам”, цытуе кіраўніка краіны БелаПАН.

Таксама Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз заявіў пра тое, што яму не падабаецца нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя “асобных міністраў замежных справаў”.  Ён заявіў, што трэба весці нармальны лад жыцця, што такое магчымае ў Нямеччыне ці ў Польшчы, але не ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі