Лукашэнка нечакана вырашыў выказацца пра індывідуальных прадпрымальнікаў

Лукашэнка нечакана вырашыў выказацца пра індывідуальных прадпрымальнікаў

14 студзеня на нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы Аляксандр Лукашэнка нечакана вырашыў выказацца пра індывідуальных прадпрымальнікаў.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што іпэшнікі павінны зразумець: сертыфікацыя прадукцыі — гэта толькі першы крок. Каментуючы сітуацыю з ІП, Лукашэнка патлумачыў: "З 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады, і трэба працаваць у роўных умовах, па адпаведных дакументах".

"Ім трэба разумець, што сертыфікацыя прадукцыі, на якую мы пайшлі, — гэта першы крок. Ёсць тавар — усе суправаджальныя дакументы павінны быць. Мы павінны празрыста гандляваць, і хопіць вакол гэтага нейкія падкопы ладзіць", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка нагадаў, што летась ён сустракаўся з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, і тады ім далі адтэрміноўку да 1 студзеня 2016 года. Беларускі кіраўнік выказаў здзіўленне, што зараз яго падштурхоўваюць да нейкіх новых рашэнняў.

Як вядома, з 1 студзеня ІП у Беларусі не працуюць, бо тавары лёгкай прамысловасці яны павінны прадаваць з сертыфікатамі Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі