Старэйшыя беларусы змогуць падаваць дакументы на візы ў Польшчу без рэгістрацыі

Чарга ў Польскі візавы цэнтр

Чарга ў Польскі візавы цэнтр / onliner.by

З сённяшняга дня грамадзяне Беларусі старэйшыя за 60 гадоў, якія хочуць атрымаць гасцявую візу ў Польшчу для наведвання дзяцей або ўнукаў, могуць падаваць дакументы без папярэдняй рэгістрацыі. Пра гэта паведамляе рэсурс "Польскі кансультант". Паводле звестак рэсурсу, дакументы щ старэйшых беларусаў, якія едуць да родных, будуць прымаць у парадку жывой чаргі.

Пры гэтым тэрытарыяльны прынцып падачы дакументаў захоўваецца. Нагадаем, падаць заявы ў візавыя цэнтры Польшчы можна толькі па месцы жыхарства. Акрамя таго, уладальнікам біяметрычных пашпартоў трэба яшчэ падаць дакумент, які пацвярджае іх рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі