Лукашэнка: Незалежная Беларусь ганарыцца "моцнай народнай уладай"

Нагадаем, у гэты дзень у 1917 годзе ў расійскім горадзе Петраград партыя бальшавікоў здзейсніла пераварот і захапіла ўладу ў Часовага ўраду. У выніку грамадзянскай вайны яна ўзяла пад кантроль амаль усю тэрыторыю былой расійскай імперыі, быў заснаваны СССР, які праіснаваў да 1991 года.



Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні называе "кастрычніцкую рэвалюцыю" "знамянальнай падзеяй сусветнай гісторыі", якая "не страчвае свайго значэння".



"Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала падмуркам, на якім мы пабудавалі суверэнную Айчыну — Рэспубліку Беларусь, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — Дасягненні, якімі ганарыцца незалежная Беларусь сёння: моцная народная ўлада, якая абапіраецца на сістэму саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, сацыяльна арыентаваная эканоміка, высокаразвітыя адукацыя, навука і культура — шмат у чым заснаваныя на патэнцыяле, накопленым у БССР".



Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што "гэтае свята заўсёды будзе адзначацца ў Беларусі".
 

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі