Лукашэнка: Ні адзін чалавек не павінен быць проста адпраўлены з прадпрыемства
Дзяржава выканае ўсе свае сацыяльныя абавязацельствы. Такую заяву 15 сакавіка зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Ён правёў нараду па некаторых пытаннях сацыяльнай і бюджэтна-фінансавай сфераў. У ёй узялі ўдзел віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна і міністр фінансаў Уладзімір Амарын.
Лукашэнку праінфармавалі пра сітуацыю з своечасовай выплатай заробкаў і пра складанасці, якія існуюць. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб кожны працаздольны чалавек меў магчымасць працаваць. Марыяна Шчоткіна адзначыла, што на шэрагу прадпрыемстваў краіны адбываецца аптымізацыя. Лукашэнка падкрэсліў, што ні адзін чалавек не павінен быць проста адпраўлены з прадпрыемства, пра працаўладкаванне кожнага трэба паклапаціцца.
Аляксандр Лукашэнка цікавіўся і тым, як праходзіць абмеркаванне прапанаваных варыянтаў па пенсійнай рэформе. Шчоткіна сказала, што з яе ўлікам запланаванае стварэнне не менш за 50 тысяч працоўных месцаў.