Лукашэнка падарыў прынцу двайную галаграму
6 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах чарговую сустрэчу. На гэты раз беларускі кіраўнік паразмаўляў з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які нядаўна наведваў нашу краіну. Яны закранулі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў спартыўнай галіне.
Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка падарыў пано — двайную галаграму "Сокалы" (гэтая птушка з'яўляецца нацыянальным сівалам ААЭ), а таксама Каран.
ctv.by
Раней Аляксандр Лукашэнка падарыў шэйху Мухамеду бен Рашыду карціну "Коні" / president.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.