Лукашэнка падчас наведвання Маларыты выказаўся пра заробкі беларусаў

Лукашэнка падчас наведвання Маларыты выказаўся пра заробкі беларусаў

15 жніўня падчас наведвання Маларыты ў Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра заробкі беларусаў. Ён лічыць, што ў нашай краіне створаны ўмовы для таго, каб кожны меў магчымасць зарабіць на годнае жыццё.

"У Беларусі толькі лянівы можа не зарабіць. Мы што, ваюем, вайна ў нас ідзе ці яшчэ нешта? Трэба проста трохі варушыцца", — сказаў кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. Ён адзначыў, што кожны беларус павінен найперш разлічваць на сябе: "Вы павінны разумець, што ніхто з ніадкуль грошы не возьме".

Лукашэнка гаварыў таксама пра тое, што дзяржава падтрымае тых людзей, каму дапамога сапраўды неабходная. Пры гэтым ён заклікаў не сядзець, "апусціўшы рукі... і глядзець, што хтосьці вам нешта прынясе...".

У прыярытэце будзе дапамога шматдзетным сем'ям, паколькі "дэмаграфічная бяспека — гэта пытанне нумар адзін". Яшчэ адна катэгорыя, якая можа разлічваць на падтрымку — гэта вайскоўцы. Іх "трэба падтрымліваць, бо яны не могуць зарабіць недзе на баку", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі сайт president.gov.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі