Лукашэнка падпісаў пакет дакументаў па войсках АДКБ

У Сакратарыят Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) паступіў пакет дакументаў па войсках АДКБ, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам. Як адзначае "Інтэрфакс", у пакет дакументаў уваходзяць дамова аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ, рашэнне Рады калектыўнай бяспекі АДКБ пра склад вайсковай групоўкі і два дакументы, датычныя штатнай структуры ўласна Сакратарыята і Аб'яднанага штаба.

Нагадаем, што гэтыя дакументы былі падпісаныя 14 чэрвеня 2009 года на Радзе калектыўнай бяспекі ОДКБ кіраўнікамі Арменіі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі ды Таджыкістана. Узбекістан тады выказаў адмысловую пазіцыю па шэрагу пунктаў, а дэлегацыя Рэспублікі Беларусь не прыбыла на паседжанне Рады калектыўнай бяспекі з прычыны "малочнай вайны" паміж Беларуссю і Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі