Лукашэнка падпісаў закон пра канфіскацыю аўтамабіляў у п'яных кіроўцаў

Дадаткі і змены ў Крымінальны кодэкс унесеныя 12 ліпеня, паведамляе "Ежедневник" са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.



Так, нецвярозаму кіроўцу, які збіў насмерць чалавека або прычыніў яму цяжкое цялеснае пашкоджанне, пагражае пазбаўленне волі да сямі гадоў. За смерць дзвюх і больш асобаў — пазбаўленне волі ад пяці да дзесяці гадоў.



Больш жорсткая адказнасць уводзіцца за кіраванне транспартам нецвярозай асобай, перадачу кіравання транспартам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду). За гэта пагражае абмежаванне і пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў, з ужываннем дадатковых пакаранняў у выглядзе штрафу і пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.



Акрамя таго, у п'яных кіроўцаў, якія збілі чалавека, будуць канфіскоўваць транспарт.



Фота — vladnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі