Лукашэнка падпісаў закон супраць СМІ “недружалюбных” краін
Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв'ю журналісту ВBС Стыву Розенбергу / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім хоча забараніць дзейнасць СМІ “недружалюбных краін”.
Паводле дакумента, калі ў Беларусі палічаць дзеянні той ці іншай краіны недружалюбнымі ў адносінах да беларускіх СМІ, іх можна будзе забараніць.
Новым законам таксама пашырылі спіс падстаў для анулявання пасведчання пра дзяржаўную рэгістрацыю медыя і абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, навінавага агрэгатара.
Гэтыя дзеянні ўлады назвалі дасканаленнем “механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у медыясферы”, і пашырэннем “інструментаў для рэагавання на недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі”.
У Беларусі ліквідаваны ўсе незалежныя медыя, шэраг з іх абвешчаны экстрэмісцкімі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.