Лукашэнка падзякаваў грузінам за падтрымку Беларусі на Захадзе
23 красавіка ў Тбілісі праходзяць перамовы беларускага кіраўніка з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі.
У чацвер, 23 красавіка, у Тбілісі праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі. Кіраўнік Беларусі падзякаваў дзейнаму прэзідэнту і былому (Міхаілу Саакашвілі) за тое, што грузінскае кіраўніцтва падтрымлівала і падтрымлівае нашу краіну на Захадзе.
"Мы даўно павінны былі сустрэцца тут, у гэтым легендарным горадзе, краіне. Я, да свайго сораму, ні разу не быў у Тбілісі", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Ён адзначыў, што Беларусь і Грузія здольныя стварыць трывалы падмурак для будучых адносінаў, заснаваных на моцных гандлёва-эканамічных сувяхзях.
Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі таксама гаварыў пра тое, што "на добрым мінулым" Беларусь і Грузія могуць будаваць "яшчэ лепшую будучыню".
Сёння таксама пройдуць сустрэчы Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Іракліем Гарыбашвілі, каталікосам-патрыярхам усёй Грузіі Іліей II, а таксама цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў.
Фота: БЕЛТА