Лукашэнка памяняў кіраўнікоў Следчага камітэта па Магілёўшчыне і Гомельшчыне

Лукашэнка памяняў кіраўнікоў Следчага камітэта па Магілёўшчыне і Гомельшчыне

Аляксандр Лукашэнка памяняў кіраўнікоў упраўленняў Следчага камітэта па дзвюх абласцях — Магілёўскай і Гомельскай. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 20 ліпеня, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Упраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці будзе кіраваць палкоўнік юстыцыі Андрэй Ліс. Раней ён быў намеснікам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Кіраўніком упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці прызначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Паско.

Раней адпаведнымі ўпраўленнямі кіравалі генерал-маёры юстыцыі Аляксандр Ракусаў і Алег Шаркоў. Цяпер яны вызваленыя ад адпаведных пасадаў. Прычыны такога рашэння не паведамляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі