Лукашэнка патрабуе завабліваць кітайскіх інвестараў
Ніхто не адмяняў задачу кіраўнікам абласцей штогод атрымоўваць 100 млн долараў кітайскіх інвестыцый, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, гэта павінны быць укладанні ў праекты, якія прынясуць хуткую аддачу.
Заява прагучала падчас штогадовага паслання кіраўніка дзяржавы Нацыянальнаму сходу і народу.