Лукашэнка павіншаваў Ніінісце з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Фінляндыі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Ніінісце з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Фінляндыі. Кіраўнік Беларусі спадзяецца, што дачыненні паміж краінамі будуць і далей пашырацца, “у тым ліку з гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, у справе забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі”. Лукашэнка пажадаў Ніінісце здароўя і поспехаў.
Дзейны прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісце на прэзідэнцкіх выбарах набраў 62,7% галасоў выбарцаў. Іншыя кандыдаты не змаглі атрымаць больш за 15%. Канчатковыя вынікі выбараў абвесцяць 30 студзеня, а інаўгурацыя прызначаная на 1 лютага.
Ніінісце 69 гадоў. Упершыню прэзідэнтам Фінляндыі ён быў абраны ў 2012 годзе. Да таго ён быў дэпутатам, спікерам парламента, ачольваў Фінскі футбольны саюз.