Лукашэнка павялічыў ліміт знешняй дзяржпазыкі да 11 мільярдаў долараў
Аляксандр Лукашэнка ўказам №245 ад 13 траўня павялічыў ліміт знешняй дзяржаўнай пазыкі 2010 года з 9,5 да 11 мільярдаў долараў. Ліміт знешняга дзярждоўгу павялічаны ў сувязі з зацверджанымі прэзідэнтам планамі па размяшчэнні за мяжой дзяржаблігацый на 2 мільярды долараў у 2010-2011 гадах, піша сайт Kapital.by.
Па стане на 1 красавіка 2010 года знешняя дзяржпазыка Беларусі складала 8451,3 мільёны долараў. За студзень-сакавік 2010 года яны павялічылася на 7,1%. У эквіваленце нацыянальнай валюты знешняя пазыка дзяржавы павялічылася на 11,6% за 3 месяцы, да 25 трыльёнаў 167,5 мільярдаў рублыў на 1 красавіка.
Эксперты МВФ лічаць, што дзяржаўная пазыка (пазыка Нацбанка і органаў дзяржкіравання, з улікам гарантый дзяржавы) Беларусі ў 2010 годзе дасягне свайго піка і складзе каля 24% валавага ўнутранага прадукта супраць 18% ВУП у 2009 годзе. Потым чакаецца паніжэнне знешняга дзярждоўгу да 23% ВУП у 2011 годзе, да 20% ВУП у 2013 годзе і 16% ВУП у 2015 годзе.