Лукашэнка — пра "міжнародны скандал"

Лукашэнка — пра "міжнародны скандал"

28 траўня на сустрэчы з паслом Сербіі ў Беларусі Велька Кавачэвічам Аляксандр Лукашэнка згадаў пра нядаўнюю адстаўку пасла Славакіі Ёзэфа Мігаша. Ён не параіўся з МЗС Славакіі наконт свайго рашэння папрысутнічаць на вайсковым парадзе 9 траўня ў Мінску, які праводзіўся падчас распаўсюду каранавіруса і не быў адменены. Праз канфлікт на гэтай глебе дыпламат пайшоў у адстаўку.

"Гэта быў вельмі дастойны ўчынак, — гаварыў Лукашэнка. — Мне, напрыклад, не зусім зразумелая пазіцыя афіцыйнага славацкага кіраўніцтва, якое нібыта асудзіла гэты ўчынак, і больш за тое, адправілі ці не адправілі ў адстаўку".

Кіраўнік Беларусі заявіў, што "гэта міжнародны скандал".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі