Лукашэнка пра "вольніцу": Некаторым чыноўнікам па два разы трэба нагадваць

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер, 16 красавіка, на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Косінцам гаварыў пра тое, як службовыя асобы выконваюць яго рашэнні. "У нас, трэба прама сказаць, калі не катастрофа, то ёсць нейкая вольніца, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Некаторым службовым асобам трэба па два разы нагадваць тое, што прэзідэнт прымаў рашэнні па нейкіх праблемных пытаннях".

Між іншым, Аляксандр Лукашэнка выказаўся і пра неабходнасць прыняцця "нейкіх істотных рашэнняў па эфектыўнасці працы Адміністрацыі прэзідэнта".

Нагадаем, як чакаецца, 22 красавіка Лукашэнка выступіць з традыцыйным пасланнем да народу і парламента.

Лукашэнка: Кітайцы даюць столькі крэдытаў, колькі мы нават не просім. Відэа

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі