Лукашэнка — людзям: Не бегайце ў абменнікі і не чакайце дэвальвацыі (відэа)
Ён запэўнівае, што сітуацыя на валютным рынку стабілізуецца. Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў 12 лістапада падчас наведвання завода "Керамін".
"Вы бегаеце па абменніках і чакаеце нейкай дэвальвацыі. Проста раю вам: не рабіце гэтага і не чакайце", — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўлады паставілі перад сабой "галоўную задачу — не дапусціць ніякіх абвалаў". "Мы бачым, што сітуацыя стабілізуецца. Таму не трэба бегаць", — дадаў Лукашэнка.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі пяты месяц запар купля валюты фізічнымі асобамі перавышае продаж. Чыстая купля валюты насельніцтвам у кастрычніку склала амаль 380 мільёнаў рублёў.