Лукашэнка сказаў, за што трэба "саджаць у турму без суда і следства"

Лукашэнка сказаў, за што трэба "саджаць у турму без суда і следства"

На нарадзе 16 снежня Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што эфектыўнасць шмат якіх службаў ацэньваецца па колькасці пратаколаў правапарушэнняў. Ён заявіў, што за такое трэба "саджаць у турму без суда і следства".

"Гэтым грашаць практычна ўсе: міліцыя, мытныя органы, падатковая інспекцыя, пажарная служба, санстанцыя ды іншыя. Даходзіць да таго, што кіраўніцтва з супрацоўнікаў прама патрабуе прынесці не менш за тры-пяць пратаколаў аб правапарушэннях за дзень, калі не — застануцца без прэміі. Недапушчальна. за гэта трэба саджаць у турму без суда і следства", — цытуе прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.

Права складаць пратаколы аб правапарушэннях маюць супрацоўнікі больш як 70 ведамстваў. Лукашэнка падкрэсліў, што эфектыўнасць іх працы павінны вызначацца не колькасцю пратаколаў і штрафаў, а прафілактычнае ўздзеянне і рэальнае скарачэнне адміністрацыйных правін. "Чым больш пратаколаў склалі, значыць, тым больш бардака на ведамасных тэрыторыях па дадзенай тэматыцы", — абурыўся ён.

Між тым, у беларускіх ведамствах (міліцыя, мытня і г.д.) існуюць гадавыя планы па штрафах, якія неабходна выконваць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі