Лукашэнка — спецназаўцам: сёння войны пачынаюцца з вулічных пратэстаў

Лукашэнка — спецназаўцам: сёння войны пачынаюцца з вулічных пратэстаў

Сёння войны пачынаюцца з вулічных пратэстаў і дэманстрацый. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў сёння падчас паездкі ў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі толькі дзве такія вайсковыя часці — у Мар'інай Горцы і ў сталічным Уруччы. "Калі мне давялося больш за дзясятак гадоў таму вызначацца і выбіраць брыгады падвойнага прызначэння, я спыніўся на гэтых двух падраздзяленнях", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што рашэнне пра змены ва Узброеных сілах было прынятае пасля 2010 года: "Калі мне давялося вызначацца, якія Узброеныя сілы нам трэба, асабліва пасля 2010 года, я зразумеў, што трэба мець у запасе падрыхтаваных байцоў, часткі ва Узброеных Сілах. На ўсялякі выпадак. Непажадана, вядома, каб нам прыйшлося звяртацца да Узброеных сілаў. Але ўсякае можа быць. Прыкладам таму з'яўляюцца ЗША".

Ён нагадаў, што ў некаторых штатах давялося вывесці на вуліцу войскі. 

Вайсковыя часці ва Уруччы і Мар'інай Горцы, на думку кіраўніка Беларусі дастаткова падрыхтаваныя, каб не дапусціць эскалацыі ўнутры краіны.

"Дзяржсакратар правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала "майданутых"), іх падцягнуць збоку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК (прыватныя ваенныя кампаніі. — Заўв.) па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах", — паведаміў Лукашэнка.

Як прыклады ён назваў Лівію, Ірак, Сірыю. 

Цікава, што найбольшую вядомасць па дзеяннях у гэтым рэгіёне набыла расійская прыватная кампанія "Вагнер". 

Лукашэнка — спецназаўцам: сёння войны пачынаюцца з вулічных пратэстаў
Лукашэнка наведаў брыгаду спецназу ў Мар'інай Горцы / БЕЛТА
Лукашэнка — спецназаўцам: сёння войны пачынаюцца з вулічных пратэстаў
Лукашэнка наведаў брыгаду спецназу ў Мар'інай Горцы / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі