Лукашэнка — студэнтам-пратэстоўцам: не хочаце вучыцца — давядзецца ісці ў войска

Акцыя пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё
Акцыя пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе ў Мінску звярнуўся да студэнтаў, якія выходзяць на пратэсты, перадае прэс-служба кіраўніка краіны.

— Яны (тыя, "хто спрабуе расхістаць абстаноўку ў краіне") і ў палітычных адносінах пачынаюць сёння падбухторваць студэнтаў: першага верасня прыедзеце на заняткі — выходзьце на вуліцы і гэтак далей. Мы цяпер да студэнтаў давядзём тую інфармацыю, якую павінныя давесці, да кіраўніцтва ВНУ. Яны, урэшце, адказваюць за сітуацыю ў сваіх ВНУ, і яны адкажуць, як і кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў, — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што да яго звярнуўся міністр абароны з просьбай прызваць у войска студэнтаў, якія "не хочуць вучыцца". 

— А потым, вы ж павінныя разумець, што хлопцам мы далі адтэрміноўку ад войска на час вучобы ў ВНУ. Ну, не хочуць вучыцца — тады Радзіму трэба абараняць. У нас Айчына ў небяспецы. Я ўяўляю, што пасля гэтага выбухне. Мяне пачнуць папракаць, што я запалохваю студэнтаў у войска адправіць. Ды не!

Паўтараю: хто хоча вучыцца, той будзе вучыцца, будзе мець гэтую адтэрміноўку. Хто пойдзе на вуліцу або вучыцца не захоча — прымем меры па законе, — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі