Лукашэнка: Супрацоўніцтва з Кітаем — доўгатэрміновы прыярытэт
Кіраўнік Беларусі павіншаваў старшыню КНР Сі Цзыньпіна і кітайскі народ з нацыянальным святам.
Сёння ў Кітаі адзначаецца 65-я гадавіна абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля сяброўскай, шчырай сустрэчы з Сі Цзіньпінам у ліпені 2013 года "беларуска-кітайскія адносіны паспяхова развіваюцца на новым этапе ўсебаковага стратэгічнага партнёрства".
Лукашэнка запэўніў у віншаванні, што раўнапраўнае супрацоўніцтва з КНР было і застаецца доўгатэрміновым прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — ria.ru