Лукашэнка сустрэўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з шэйхам

25 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам унутраных спраў шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам.

Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка "падкрэсліў дынамічнае развіццё ААЭ ў розных сферах, у тым ліку будаўніцтве, турызме, нафтаздабычы". Кіраўнік Беларусі мяркуе, што гэты досвед можа быць запатрабаваны і ў нашай краіне.

Сейф бен Заід аль-Нахаян адзначыў, што рады пабачыцца з Аляксандрам Лукашэнкам і выказаў гатоўнасць абмеркаваць "перспектыўныя пытанні развіцця двухбаковых адносінаў".

Калі Лукашэнка плануе вярнуцца ў Беларусь, пакуль невядома. Нагадаем, на працягу тыдня ён наведваў з дзяржаўнымі візітамі Інданэзію і Сінгапур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі