Лукашэнка: Толькі разам з Расіяй зможам выжыць (відэа)
Кіраўнік Беларусі ў панядзелак сустрэўся з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Расіі Яўгенам Кувайшавым.
"Мы не разглядаем сябе ў адрыве ад Расійскай Федэрацыі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі РІА "Новости". — Толькі разам, толькі сумеснай дзейнасцю, толькі ў выпадку, калі мы будзем супрацьстаяць усім пагрозам разам, мы здольныя выстаяць і выжыць".
Лукашэнка лічыць, што сведчаннем гэтага могуць быць падзеі ва Украіне. "Мы былі і будзем разам [з Расіяй]", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён лічыць, што асновай двухбаковых адносінаў павінна быць эканоміка. "Калі мы будзем прасоўвацца нармальна ў гандлёва-эканамічнай сферы, то ніякія буры і ўраганы нам не страшныя", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — ria.ru