Лукашэнка ў аўторак правядзе вялікую рэспубліканскую нараду (відэа)
Яна будзе прысвечаная рашэнню праблемных пытанняў у будаўнічай галіне, а таксама ўдасканаленню працы з кіруючымі кадрамі.
У нарадзе паўдзельнічае ўся кіруючая вертыкаль выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады. Упершыню падобнае мерапрыемства пройдзе ў Палацы Незалежнасці ў Мінску.