Лукашэнка: У беларускім грамадстве ўсё шырэй распаўсюджваецца лянота

Такое меркаванне выказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, ён адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Лукашэнка адзначыў, што ўсё часцей можна пачуць словы: "А навошта мне самому нешта рабіць? Вось ёсць дзяржава — няхай яна пра мяне і паклапоціцца". Аднак "думаць, што дзяржава павінна рабіць усё і за ўсіх — небяспечная памылка. Скажу больш жорстка — гэта прамы шлях да дэградацыі нацыі, да застою і заняпаду", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

У сваім выступе Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь плануе рэзка актывізаваць супрацоўніцтва са сваімі саюзнікамі ў сферы абароны нацыянальнай кіберпрасторы. І найперш тут маецца на ўвазе Кітай. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час плануе абмеркаваць гэтае пытанне з кіраўніцтвам гэтай краіны.

Лукашэнка выказаўся таксама і пра аднаполыя шлюбы. "Гэта трагічны знак агульнай духоўнага крызісу і асляплення заходняга свету", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка: Чалавецтва здзейсніць гіганцкі прарыў, і Беларусь разам з ім (відэа)
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі