Лукашэнка: У МЗС спецслужбы адлоўлівалі тых, хто незразумела на каго працаваў
У першыя гады незалежнасці Беларусі ў МЗС працавалі людзі невядома на каго і "незразумела з якой галавой". Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас прызначэння новых амбасадараў 12 верасня.
Ён паведаміў, што ў МЗС павінны прыходзіць новыя людзі, якія захаваюць краіну.
"Каб не атрымалася, як тады ў нас — у МЗС заходзіш, а там незразумела хто працуе і незразумела з якой галавой і якія мазгі куды павернутыя. Трэба было яшчэ з дапамогай спецслужбаў адлоўліваць іх. Незразумела на каго працавалі", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў амбасадараў у Егіпет, Ізраіль, Эквадор, Турцыю, Туркменістан.