Лукашэнка ў Слуцку загадаў распачаць крымінальныя справы

Па выніках наведвання ён і даў распараджэнне аб распачацці крымінальных справаў па фактах безгаспадарчасці. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", Аляксандр Лукашэнка пабачыў, як пад адкрытым небам захоўваецца лён ураджаю 2012 года і што тэрыторыя прадпрыемства нават не агароджаная. Адзначаецца, што візіт быў "незапланаваным".



"Поўны бардак, гаспадара няма: ніхто сюды не ходзіць, адчуваецца, нікому гэта не трэба", — сказаў Лукашэнка. Звяртаючыся да старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінскага аблвыканкама Віталя Грышанава, кіраўнік дзяржавы сказаў: "З заўтрашняга дня ці сюды дырэктарам, ці ў турму — выбірай".



Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 верасня навесці парадак на льнокамбінаце, "і не толькі ў Слуцку".
 

Фота — ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі