Лукашэнка выказаўся пра вайсковыя могілкі

Лукашэнка выказаўся пра вайсковыя могілкі

У 2018-м — першым паўгоддзі 2019 года трэба добраўпарадкаваць і аднавіць мемарыялы і помнікі вайсковай славы, адзінкавыя і брацкія магілы воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Таксама добраўпарадкаванне чакае вайсковыя могілкі, асобныя вайсковыя ўчасткі агульных могілак, месцы масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва. Адпаведнае распараджэнне даў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Правілы добраўпарадкавання павінен распрацаваць Савет міністраў. У правілах мусяць быць вызначаныя рэжымы аховы і выкарыстання гэтых месцаў, папярэджанні пашкоджанняў, разбурэння, знішчэння ды іншага шкоднага ўздзеяння на іх, выкліканага гаспадарчай або іншай дзейнасцю. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы атрымаюць выключную кампетэнцыю, каб прымаць рашэнні наконт утрымання, добраўпарадкавання і падтрымання ў належным санітарным стане месцаў пахаванняў.

Аблвыканкам і Мінгарвыканкам мусяць забяспечыць добраўпарадкаванне і аднаўленне месцаў пахаванняў. Пры неабходнасці яны абавязаныя праводзіць конкурсы на архітэктурна-мастацкае добраўпарадкоўванне месцаў, вызначыць заказчыкаў і выканаўцаў адпаведных работ. 

Гэтыя меры Мерапрыемствы плануецца правесці з мэтай падрыхтоўкі да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і фарміравання паважлівага стаўлення да падзей гісторыі дзяржавы, якия прывялі да масавых ахвяраў сярод грамадзянскага насельніцтва.

Нагадаем, што апошнія тыдні не сціхае скандал вакол так званага "добраўпарадкавання" на Вайсковых могілках у Мінску. Валанцёры заяўляюць, што камунальнікі фактычна знішчаюць старыя пахаванні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі