Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка кіраўніка сваёй Службы бяспекі
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка сваёй Службы бяспекі Сяргея Мігаса. Адпаведны ўказ ён падпісаў 10 жніўня. Прычына звальнення не паведамляецца. Адзначаецца, што афіцэр звольнены з ваеннай службы з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
Вядома, што Сяргей Мігас працаваў на гэтай пасадзе больш за тры гады. Ён быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка СБП у сакавіку 2018 года. На той час ён быў палкоўнікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.