Лукашэнка: Я дэталёва ведаю планы будаўніцтва АЭС

Лукашэнка: Я дэталёва ведаю планы будаўніцтва АЭС

Беларусь надае вельмі сур'ёзную ўвагу будаўніцтву атамнай электрастанцыі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 ліпеня на сустрэчы з генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Аляксеем Ліхачовым, перадае БЕЛТА. "Дастаткова сказаць, што я дэталёва пасвечаны ў планы будаўніцтва станцыі і ход гэтага будаўніцтва", — патлумачыў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка падкрэсліў, што рашэнне пра будаўніцтва АЭС у Беларусі далося нялёгка — у сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. "Фобіі былі вельмі моцныя, але нам удалося пераканаць насельніцтва, што за гэтым будучыня. Гэта па-першае. Па-другое, гэта самыя высокія тэхналогіі. У шэраг з касмічнымі, IT-тэхналогіямі, лічбавай эканомікай — за імі будучыня — я стаўлю і будаўніцтва атамнай станцыі", — паведаміў кіраўнік дзяржавы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі