Лукашэнка: Я не магу сам сябе ўзнагародзіць, нават калі заслугоўваю
Аляксандр Лукашэнка мае вайсковае званне падпалкоўнік. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы ў Ваеннай акадэміі, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў: сваім часам было вырашана, што генеральскія званні, а таксама званне палкоўніка надаецца толькі ўказам прэзідэнта. "Я ж не магу сабе прысвоіць палкоўніка", — патлумачыў ён.
Таксама Лукашэнка прызнаўся, што мае толькі царкоўныя і замежныя ўзнагароды. "У нас дзяржаўнымі ўзнагародамі узнагароджвае Прэзідэнт. Я не магу сам сябе ўзнагародзіць. Нават калі б і разумеў, што я нешта заслугоўваю", — дадаў ён.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што адсутнасць беларускіх дзяржаўных узнагародаў для яго не праблема. Ён вльмі цешыцца, калі падпісвае ўказ пра чыё-небудзь узнагароджанне.
Па словах Лукашэнкі, у яго ёсць узнагарода за ахову дзяржаўнай мяжы з таго часу, калі ён праходзіў службу ў памежных войсках.