Лукашэнка: Як і абяцаў, выбары правядзем сумленна і ў тэрмін (відэа)
ЦВК прапануе правесці прэзідэнцкія выбары ў Беларусі на месяц раней — 11 кастрычніка.
У аўторак падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай было заяўлена, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць прайсці 11 кастрычніка. Раней планавалася, што яны адбудуцца на месяц пазней.
Па словах Ярмошынай, дата 11 кастрычніка апраўданая, бо для яе прызначэння не давядзецца збіраць пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў. Дэпутаты могуць прыняць рашэнне ўжо 30 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што выбары будуць праведзеныя сумленна.
Лукашэнка: "Мы сумленна зрабілі. Вы памятаеце, пісанняў было ў канцы мінулага года шмат. Што Лукашэнка правядзе выбары ў лютым, сакавіку, пакуль тут не насталі горшыя часы, скарыстаецца сітуацыяй ва Украіне і гэтак далей, і да таго падобнае. Я тады сказаў, што мы сумленна правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары і ў тэрмін. Мы гэта слова трымаем".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для яго важна, каб пасля не было папрокаў. Таму "ўсё будзе годна і па Канстытуцыі". Лукашэнка паабяцаў, што нікому не будуць забараняць назіраць за выбарамі: ні ўнутраным назіральнікам, ні замежным. Ён папрасіў "не абяцаць тое, што нельга выканаць" і неэксперыментаваць "па-за законамі".
Што да фінансавання кампаніі, кіраўнік дзяржавы нагадаў, што "лішніх грошай няма". Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ніколі не траціліся на выбары сотні мільёнаў і мільярды долараў, не было "ніякіх хабараў і пабораў".
Чавусаў: ЦВК вырашыла ўскладніць апазіцыі задачу па зборы подпісаў
Фядута: Шанцы сабраць 100 000 подпісаў ёсць толькі ў Лябедзькі і Статкевіча
Фота: ria.ru