Лукашэнка -- за развіццё "мірнага атаму" ў краінах СНД
Падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД Аляксандр Лукашэнка прапанаваў актыўней вывучаць перспектывы развіцця малой атамнай энергетыкі. Плануецца, што ўвесь 2009 г. будзе прысвечаны праблемам энергетыкі. Беларусь лічыць магчымым распрацаваць у рамках СНД новыя праекты выкарыстання малавыдаткавых і даступных альтэрнатыўных крыніц энергіі.
На саміце Лукашэнка падкрэсліў, што сёлета неабходна распрацаваць эфектыўную схему ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, дамагчыся стварэння новых транспартных калідораў. У саміце, які праходзіў у Санкт-Пецярбурзе, узялі ўдзел 12 кіраўнікоў краін СНД. Яны абмяняліся меркаваннямі па стратэгіі эканамічнага развіцця СНД да 2020 года, у справах энергетыкі і транспарту, закранулі гуманітарную праблематыку і абмеркавалі асноўныя кірункі развіцця Садружнасці.
Тэлеграф