Лукашэнка зацвердзіў новую рэдакцыю палажэння пра КДБ

Дакумент зацвярджае Палажэнне пра Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і пералік вайсковых частак і іншых арганізацый, падпарадкаваных КДБ. Таксама ўказ Лукашэнкі прызнае, што страцілі моц шэраг указаў і асобных нормаў, якія рэгулююць дзейнасць КДБ.



У цэлым указам рэгламентуюцца задачы, функцыі і паўнамоцтвы КДБ з больш падрабязнай іх дэталізацыяй.



У Палажэнне дададзеныя новыя функцыі КДБ, адзначае БЕЛТА. Напрыклад, паўнамоцтвы на правядзенне экспертызы ўзораў спецтэхнікі, прызначанай для сакрэтнага атрымання інфармацыі ды шэрагу іншых. Таксама за КДБ замацавана забеспячэнне паслуг урадавай тэлефоннай сувязі вышэйшым службовым асобам дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.



Распрацоўка гэтага нарматыўнага акту абумоўленая патрабаваннямі закона "Пра органы дзяржаўнай бяспекі" ад 10 ліпеня 2012 года і шэрагу іншых актаў заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі