Лукашэнка загадаў зрабіць 1000 тон пханай пальцам кілбасы

На справаздачным зборы чальцоў "Белкаапсаюза" ён заклікаў захоўваць спрадвечна беларускія рэцэпты квашання, салення, мачэння, вытворчасці кумпякоў, "пальцам пханых" і крывяных кілбас ды зельцаў.

Лукашэнка запатрабаваў ад спажыўкааперацыі "заняць гэту нішу на рынку, пацясніўшы ў гандлёвых аб'ектах гарадоў аналагічную прадукцыю імпартнай вытворчасці", перадае interfax.by.

Па словах кіраўніка дзяржавы, шмат пальцам пханай кілбасы не зробіш. Але нават калі зрабіць яе тысячу тон, можна атрымаць добры эфект.

Фота — Еўрарадыё, dzienn.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі