Лукашэнка запрасіў Пуціна на хакейны чэмпіянат свету: "Калі вы рызыкнеце"

Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД, што хацеў бы бачыць іх на сусветным першынстве, якое ўпершыню пройдзе ў Беларусі ў 2014 годзе.



"Яшчэ раз хачу падзякаваць маім калегам за гэты візіт у Мінск. — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Спадзяюся ў хуткім часе зноў вітаць у нашай сталіцы. Хаця б на матчах хакейнага чэмпіянату".



"Калі вы рызыкнеце і захочаце прыехаць да нас", — дадаў кіраўнік Беларусі, звяртаючыся да Уладзіміра Пуціна і іншых кіраўнікоў.

На саміце ў Мінску Пуцін падкалоў Лукашэнку (відэа)
 

На саміце ў Мінску Лукашэнка памылкова заняў месца Пуціна
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі