Лукашэнка заявіў пра "ашалелыя паводзіны" Польшчы і краін Балтыі

Лукашэнка заявіў пра "ашалелыя паводзіны" Польшчы і краін Балтыі

На саміце АДКБ, які праходзіць 2 снежня ў анлайн-фармаце, Аляксандр Лукашэнка стаў расказваць пра сітуацыю ў Беларусі. 

Ён абвінаваціў заходнія краіны ў навязванні двайных стандартаў. Лукашэнка заявіў, што заходнія ўрады жорстка рэагуюць на пратэсты ў сваіх краінах. А "меры іншых краін па забеспячэнні стабільнага развіцця, падтрыманні правапарадку і законнасці выстаўляюцца як дыктатура і дэспатызм. Хоць гэтыя меры на парадак менш, чым у іх саміх", перадае "Пул Першага".
 
Пры гэтым ён ігнаруе мірны характар пратэстаў у Беларусі і тое, што адзіная разбітая вітрына — на рахунку МУС: гэта зрабіў тагачасны кіраўнік ГУБАЗіК, а цяпер намеснік міністра Мікалай Карпянкоў.

Паводзіны Польшчы і краін Балтыі ў адносінах да беларускай улады Лукашэнка назваў "літаральна ашалелымі". "Прычым мы выразна бачым, што іх дзеянні забяспечваюць рэалізацыю ўласных інтарэсаў і накіраваныя на павышэнне сваёй значнасці ў ЕС", — дадаў ён. 

Паскардзіўся ён і на тое, што заходнія ўрады адмаўляюцца прызнаваць яго легітымным кіраўніком Беларусі: "Нам прапануюць памяняць уладу, законы і сацыяльнае арыентаванне з асаблівай формай цынічнасці. Ужо нават не хаваюцца гэтыя прапановы за нейкія дыпламатычныя фармулёўкі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі