Лукашэнка змяніў дырэктыву №1
Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка падпісаў указ аб змяненні дырэктывы №1 ад 11 сакавіку 2004 года “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.
У новай рэдакцыі пашыраны пералік крытэрыяў ацэнкі выканання дырэктывы. Аднымі з іх прапануецца лічыць забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, прамысловай, пажарнай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, фармавання “правапаслухмяных паводзінаў”, здаровага ладу жыцця, навыкаў па забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, у тым ліку ў падпарадкаваных (размешчаных на падведамнай тэрыторыі) органах і арганізацыях.
У дакуменце прадугледжаваецца шэраг механізмаў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, вытворчай і грамадскай дысцыпліны, фармавання асноваў бяспечных паводзінаў грамадзян, зніжэння алкагалізацыі насельніцтва. У дадзенай дзейнасці адлюстравана роля мясцовых Саветаў дэпутатаў, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх арганізацыяў.
Акрамя гэтага, прапісаны механізм кантролю і каардынацыі дзейнасці па выкананні патрабаванняў дырэктывы № 1, паведамляе БелаПАН.
Фота: 21region.org