Лукашэнку прапанавалі сабраць Алімпійскі сход 30 траўня
Аляксандру Лукашэнку прапанавалі сабраць Алімпійскі сход у аўторак, 30 траўня. Такое рашэнне сёння прынялі члены выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Як вядома, Лукашэнка — прэзідэнт НАК. Правядзенне Алімпійскага сходу чакаецца яшчэ з мінулага года. Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што сход яшчэ не падрыхтаваны. Можна меркаваць, што неабходная падрыхтоўка ўжо праведзеная.